Знайсці
06.01.2021 / 07:42РусŁacБел

У 41 краіне выявілі «брытанскі» штам каранавіруса

Пашырэнне штаму каранавіруса, што вылучаецца высокай заразнасцю і быў выяўлены першапачаткова ў Вялікабрытаніі, зафіксавана ўжо ў 41 краіне і тэрыторыі. Пра гэта паведаміла Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ).

Згодна з бюлетэнем СААЗ, за мінулы тыдзень — ад 28 снежня да 3 студзеня — колькасць інфікаваных COVID-19 вырасла ў свеце на 4 035 226, а памерлых — на 76 017. Больш за ўсё новых выпадкаў інфікавання выяўлена ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы — 1 935 621. На другім месцы — рэгіён Еўропы (1 553 332), на трэцім — Паўднёва-Усходняя Азія (208 592).

Па смяротнасці лідзіруе Еўропа, дзе за сем дзён памерлі 32 898 пацыентаў. На другім месцы — Паўночная і Паўднёвая Амерыка (32 283), на трэцім — Паўднёва-Усходняя Азія (3 756).

ЗША займаюць першы радок у свеце па колькасці новых выпадкаў заражэння за тыдзень — 1 325 424. Далей у спісе — Вялікабрытанія (343 784), Бразілія (252 018), Расія (186 539), Індыя (136 115), Германія (124 808), Італія (102 442), Турцыя (98 662), ПАР (93 978) і Францыя (91 595).

Больш за ўсё памерлых за сем дзён зарэгістравана ў ЗША (17 239). За імі ідуць Бразілія (4923), Мексіка (4670), Германія (4494), Вялікабрытанія (4165), Расія (3728), Італія (3365), ПАР (2654), Францыя (2346) і Польшча (2001).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера