Знайсці
05.01.2021 / 12:48

Кіраўнік Акадэміі навук: Роля навукі — быць разам з уладай

Павялічыць

БелТА

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў выступіў на апаратнай нарадзе па выніках 2020 года. Значная частка яго даклада была прысвечана пытанню супрацоўніцтва навукоўцаў і ўлады. Dev.by змяшчае асобныя тэзісы.

«Трэба вельмі цесна працаваць з усімі органамі дзяржкіравання, з уладай на аўтарытэт краіны. Ні ў якім выпадку не дапускаць ніякіх несанкцыянаваных дзеянняў і праяў.

Я асабліва ўдзячны шматлікім кіраўнікам нашых акадэмічных арганізацый за іх правільную грамадзянскую пазіцыю, за недапушчэнне супрацьстаяння навукоўцаў і ўлады.

Роля навукі — быць разам з уладай.

Тое, што мы не дапусцілі расхіствання Акадэміі навук, яе развалу, утрымалі навукоўцаў, у гэтым вялікая заслуга ўсяго кіруючага складу Акадэміі. Мы захавалі Акадэмію і яе кадравы патэнцыял і гатовыя і далей працаваць з кіраўніцтвам краіны і на эканоміку краіны.

Таксама кіраўнік НАН падзяліўся планамі на будучыню.

Сярод прыярытэтаў:

— беларускі айчынны электрамабіль (вытворчасць даўно наспела і нельга марудзіць);

— свой акадэмічны міні-парк высокіх тэхналогій, дзе ўсё праграмнае забеспячэнне стваралася б сіламі акадэмічных навукоўцаў;

— айчынныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту і на іх базе закончаныя сістэмы па цыфравізацыі, робататэхніцы, стварэнні «разумных» вытворчасцяў, гарадоў, нейронавых сетак і камунікацый (гэта значыць мець сваю «разумную» медыцыну, «разумную» сельскую гаспадарку, «разумную» сферу сэрвісу, «разумную» сістэму адукацыі і нават «разумную» навуку).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31