Знайсці
05.01.2021 / 09:03РусŁacБел

Названа найлепшая валюта для інвестыцый у 2021 годзе

У 2021 годзе інвеставаць лепш у еўра, паколькі аднаўленне еўрапейскай эканомікі паказвае станоўчую дынаміку. Пра гэта ў размове з РІА Навіны заявіў эксперт па фондавым рынку кампаніі «БКС свет інвестыцый» Міхаіл Зельцэр.

Паводле яго слоў, эканоміка Еўропы будзе расці хутчэй, чым эканоміка ЗША. «Такім чынам, еўра ўжо ў першым паўгоддзі 2021 года можа ўмацавацца адносна даляра да 1,3 [зараз 1,22]. Гэта сведчыць аб тым, што захоўванне часткі сродкаў у замежнай валюце можа быць больш пераважна ў еўра», — растлумачыў спецыяліст.

У 2020 годзе еўра ўмацаваўся да беларускага рубля на 34%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера