Знайсці
05.01.2021 / 08:57РусŁacБел

Біскуп Велікаселец аб прызначэнні на мітрапаліцкую кафедру: Высокі давер да маёй сціплай асобы

Фота Віталія Палінеўскага

Біскуп Казімір Велікаселец, якога 3 студзеня Папа Францішак прызначыў Апостальскім адміністратарам вакантнай кафедры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, лічыць сваё прызначэнне высокім даверам з боку Папы.

Новапрызначаны Апостальскі адміністратар паведаміў Catholic.by, што новае прызначэнне стала для яго поўнай нечаканасцю.

«Гэта высокі давер, аказаны маёй сціплай асобе, і я ўдзячны за яго Папу Францішку.

Усведамляючы маю чалавечую абмежаванасць для выканання даручанага мне адказнага задання, я давяраю маё пастырскае служэнне Найсвяцейшай Панне Марыі і прашу ўсіх маліцца за мяне, каб Бог мне дапамог выканаць Яго волю, як гэта напісана ў маім біскупскім гербе — Fiat voluntas tua — «Будзь воля Твая»», — сказаў біскуп Казімір Велікаселец.

Нагадаем, што мітрапаліцкая кафедра Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі засталася вакантнай пасля таго, як Папа Францішак прыняў прашэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб выхадзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем ім 75-гадовага ўзросту. На час да прызначэння новага мітрапаліта Францішак прызначыў старэйшага ў Беларусі каталіцкага іерарха Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі.

Падобнае здараецца ўжо не ўпершыню.

14 чэрвеня 2006 года Мінска-Магілёўская мітрапаліцкая кафедра стала вакантнай пасля сыходу на пенсію яе першага ў сучаснай гісторыі Беларусі арцыпастыра кардынала Казіміра Свёнтка. Да таго, як 21 верасня 2007 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў Мінска-Магілёўскім мітрапалітам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскім адміністратарам sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі больш за год быў цяперашні біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Функцыі старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі цяпер пераходзяць да яго ранейшага намесніка біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930