Знайсці
05.01.2021 / 08:20

Сёння на выбарах у Джорджыі вырашаецца будучыня Байдэна-прэзідэнта

Адзін-адзіны амерыканскі штат вызначыць у аўторак, якім будзе прэзідэнцтва Джо Байдэна. Джорджыя запаўняе два апошнія вакантныя месцы ў Сенаце, і калі хаця б хто-небудзь з рэспубліканцаў пераабярэцца, партыя Дональда Трампа атрымае суцяшальны прыз за паразу на прэзідэнцкіх выбарах і захавае кантроль над галоўнай палатай амерыканскага парламента, піша BBC.

Калі ж дэмакраты паўтораць неймавернае дасягненне лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбараў і выйграюць традыцыйна рэспубліканскі штат, то яны сарвуць джэкпот: Белы дом, сенат і палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

У гэтым выпадку Байдэн-прэзідэнт не будзе звязаны па руках і нагах рэспубліканскім Сенатам і зможа правесці рэформы. Для гэтага недастаткова прэзідэнцкіх указаў, трэба мяняць законы — а за гэта адказвае Кангрэс.

Калі ж рэспубліканцы захаваюць хай мінімальную, але большасць у Сенаце, яны паралізуюць заканадаўчую дзейнасць дэмакратаў. Без падтрымкі сената і змены законаў любыя рэформы Байдэна-прэзідэнта будуць яшчэ больш хуткаплынныя, чым навацыі Трампа, іх гэтак жа зможа абнуліць наступны прэзідэнт.

Таму выбары сенатараў у дзвюх акругах Джорджыі сталі спаборніцтвам не рэгіянальнага, а агульнанацыянальнага маштабу. За кандыдатаў агітавалі асабіста і Трамп, і Байдэн.

Са 100 месцаў у ключавой палаце Кангрэса рэспубліканцы кантралююць 50. У дэмакратаў 48, а два засталіся якраз на коне ў Джорджыі. Пры раскладзе 50 на 50 права вырашальнага голасу — за віцэ-прэзідэнтам Камалай Харыс.

Дэмакраты такім чынам атрымліваюць большасць. Наўрад ці такой сціплай перавагі хопіць для рашучых рэформаў, але ўсё роўна гэта лепш, чым прэзідэнт-дэмакрат пры рэспубліканскім Сенаце. Спытайце Барака Абаму.

У Джорджыі, у адрозненне ад пераважнай большасці амерыканскіх штатаў, для перамогі на выбарах у сенат патрабуецца 50% плюс адзін голас — інакш прызначаецца другі тур.

Сенатары-рэспубліканцы Дэвід Перд'ю і Кэлі Лефлер не змаглі пераабрацца ў першым туры і выйшлі ў другі, дзе ім супрацьстаяць два дэмакраты: журналіст-даследчык Джон Осафф і пастар Рафаэль Уорнак.

Джорджыя — вотчына рэспубліканцаў, дэмакраты тут не выйгравалі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Але Трамп і зменлівая дэмаграфія перавялі штат у ранг тых, што вагаюцца.

Рэспубліканец Перд'ю не дацягнуў да пераабрання ў першым туры долі працэнта: 71-гадовы сенатар атрымаў 49,8% супраць 47,9% у 33-гадовага Осафа.

У паралельнай гонцы першым прыйшоў дэмакрат Уорнак, але ён набраў толькі 33% галасоў. Другое месца заняла Лефлер з 26%.

Галасаванне ў штаце пачалося ўжо даўно, а падлік галасоў стартуе ўвечары ў аўторак па мясцовым часе (адразу пасля паўночы ў Еўропе). Канчатковых вынікаў давядзецца пачакаць, як паказалі прэзідэнцкія выбары.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30