Знайсці
05.01.2021 / 07:57РусŁacБел

МУС Украіны: Новыя запісы па Шарамеце пацвярджаюць версію следства

У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны мяркуюць, што новыя запісы 2012 года, на якіх быццам бы беларускія спецслужбы абмяркоўваюць намер забіць журналіста Паўла Шарамета выбухоўкай, адпавядаюць цяперашняй версіі следства.

А значыць, на справе групы ветэранаў АТА і валанцёраў, якіх абвінавачваюць у выкананні забойства журналіста, апублікаваныя запісы не адаб'юцца, заявіў BBC спікер МУС Арцём Шаўчэнка.

Затое адвакаты абвінавачаных заявілі, што, на іх думку, новыя звесткі цалкам мяняюць усю справу. 

Зараз фігурантаў па справе трое. Гэта рок-музыка і вайсковец Андрэй Антоненка, дзіцячы хірург і валанцёр Юлія Кузьменка і вайсковая медсястра Яна Дугар.

Паводле версіі следства, Дугар дапамагала рыхтаваць злачынства, а Антоненка і Кузьменка быццам бы непасрэдна закладалі выбухоўку пад аўто Шарамета.

EUobserver: У 2012 кіраўнік КДБ Беларусі абмяркоўваў ліквідацыю палітычных эмігрантаў, у тым ліку Шарамета

«У абвінаваўчым акце выразна паказана, што іх дзеянні былі выкліканыя іншымі нявызначанымі асобамі, — сказаў Шаўчэнка. — Непасрэдна на разгляд у судзе (справы Антоненкі, Кузьменка і Дугар) гэта наўрад ці паўплывае, бо абвінавачаным ставіцца ў віну менавіта ўдзел у выкананні гэтага злачынства».

Прадстаўнік МУС падкрэсліў, што гэтая інфармацыя «пацвярджае асноўную версію следства, што нашы абвінавачаныя дзейнічалі несамастойна, а выконвалі пэўную злачынную задуму пэўных нявысветленых асоб».

У той жа час Арцём Шаўчэнка выказаў надзею, што гэтая новая інфармацыя зможа дапамагчы ў пошуку замоўцаў і арганізатараў забойства.

Між тым адвакаты лічаць, што новая інфармацыя цалкам мяняе ўсю справу.

Абарона сцвярджае, што «раней версія датычнасці беларускіх спецслужбаў наогул не даследавалася і не разглядалася». Прадстаўнікі абвінавачаных выказваюць асцярогі, што кіраўніцтва праваахоўных органаў Украіны «можа свядома пакрываць як заказчыкаў, так і выканаўцаў».

Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 года - аўтамабіль, за рулём якога ён ехаў на працу, выбухнуў у цэнтры Кіева. Пазней паліцыя пацвердзіла, што выбухоўку падкінулі наўмысна.

Праз тры гады пасля забойства прадстаўнікі МУС і Генпракуратуры ў прысутнасці прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Публічна прадставілі версію следства, па якой забойства здзейснілі Кузьменка, Антоненка і Дугар. Тады ж усіх траіх падазраваных затрымалі.

Антоненка ўжо больш за год знаходзіцца пад арыштам, Кузьменка правяла пад вартай сем месяцаў, а затым яе адпусцілі пад хатні арышт, Дугар адпусцілі пад заклад.

Паводле апошняй версіі следства, яны выконвалі замову «нявысветленых асоб» з мэтай — «стварэнне ў грамадстве вельмі рэзананснай падзеі з мэтай далейшай правакацыі шматлікіх акцый пратэсту».

Усе трое адмаўляюць датычнасць да забойства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930