Знайсці
04.01.2021 / 22:35

Капітан зборнай Беларусі па футболе разышоўся з жонкай-гімнасткай. Цяпер ён з расійскай спявачкай Кэры ФОТА

Павялічыць

Аляксандр Мартыновіч у 2019 і ў 2020 гадах займаў другое месца ў рэйтынгу найлепшых футбалістаў Беларусі

Футбаліст расійскага «Краснадара» і да нядаўняга часу капітан зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Мартыновіч выстаўляе ў інстаграм рамантычныя здымкі з расійскай спявачкай Карынай Прытчанка.

Павялічыць

Карына Прытчанка і Аляксандр Мартыновіч

«Трыбуна» робіць выснову, што адносінам футбаліста з жонкай, гімнасткай і бронзавай прызёркай Алімпіяды-2008 Зінаідай Лунінай прыйшоў канец.

Пара пабралася шлюбам у 2010-м. Тады Мартыновіч, малады перспектыўны абаронца мінскага «Дынама», пераязджаў у Краснадар. Зінаіда, якая скончыла гімнастычную кар'еру, адправілася з ім.

Павялічыць

Зінаіда Луніна і Аляксандр Мартыновіч

«Многія чамусьці лічаць, калі ты выйшла замуж за футбаліста, то трапіла ў рай, але гэта не так. Гульня на высокім узроўні — вялікая праца. Я сама заслужаны майстар спорту і ведаю, што гэта такое. Акрамя таго, у нас з Сашам у жыцці былі розныя моманты. Калі мы ў Мінску будавалі кватэру на апошнія грошы, то часам нават не было што паесці. І тады мы хадзілі вячэраць да Сашыных бацькоў — яны нават не здагадваліся, чаму мы так зачасцілі. А сказаць праўду не маглі, інакш яны прапанавалі б нам дапамогу, а гэта не падыходзіць, мы самі павінны ім дапамагаць», — згадвала Зінаіда ў інтэрв'ю «Прэсболу».

Мартыновіч замацаваўся ў складзе «Краснадара», з цягам часу быў абраны капітанам каманды. За зборную ён правёў 75 гульняў. Тым часам у сям'і нарадзіліся дзве дачкі, Настасся і Ксенія.

Павялічыць

Некаторы час таму з акаўнтаў мужа і жонкі зніклі сумесныя здымкі. Аказалася, яны ўжо не разам — Новы год Аляксандр сустракаў у кампаніі іншай дзяўчыны. Гэта 29-гадовая расійская спявачка Карына Прытчанка (Кэры).

Яна нейкі час спявала на бэк-вакале у рэпера Джыгана. Нават каталася з ім у сумесны адпачынак, але пасля рэпер вярнуўся да жонкі. А цяпер Кэры — вакалістка малавядомага поп-гурта INIMA.

Павялічыць

Карына Прытчанка

фотаздымкі з інстаграмаў Аляксандра Мартыновіча, Зінаіды Лунінай і Карыны Прытчанка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28