Знайсці
04.01.2021 / 17:43

«Я знайшла сапраўднае каханне». Шматдзетная маці расказала мужу пра палюбоўніка — што вядома пра забойства на Случчыне

3 студзеня ў вёсцы Леніна ў Слуцкім раёне знайшлі труп 34-гадовага мужчыны. У забойстве вінавацяць раўнівага мужа яго каханкі.

«Паводле папярэдніх звестак, 39-гадовы мужчына прыраўнаваў 34-гадовага вяскоўца да сваёй жонкі і ўдарыў нажом. Малады чалавек ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Следчыя знайшлі і забралі нож», — паведаміў Следчы камітэт.

Вольга і Аляксандр А. жывуць у вёсцы Леніна. Шматдзетныя бацькі: 5 дзяцей. «Звычайная сям’я. Не праблемныя, не алкаголікі, на ўліках не стаяць, — характарызуюць сям’ю ў мясцовым сельвыканкаме. — Абодва працуюць у калгасе, займаюцца жывёлагадоўляй». 

Аляксандр працаваў на мясцовай ферме скотнікам, Вольга — цялятніцай.

Раней у сям’і былі «пэўныя праблемы», кажуць аднавяскоўцы, але цяпер ужо гадоў пяць як усё было нармальна. Вольга не піла ўвогуле, Аляксандр мог выпіць, але алкаголікам яго не лічылі.

«Наша Ніва» пагаварыла з Вольгай. Жанчына не захацела гаварыць падрабязна, але не хавае: у яе быў раман.

«Я знайшла сваё сапраўднае каханне, — кажа Вольга. — З ім мы былі разам амаль год — сёмы месяц пайшоў».

Сапраўднае каханне Вольгі — гэта 34-гадовы Расціслаў К. Ён мясцовы жыхар, таксама працаваў на ферме скотнікам — разам з мужам Вольгі.

«Я працягвала жыць з мужам, але ён стаў мне як чужы. І цяпер я збіралася сыходзіць ад мужа і падаваць на развод. 2 студзеня я расказала пра ўсё мужу. А трэцяга адбылося надзвычайнае здарэнне…» — сцісла распавяла Вольга.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што ўначы Расціслаў праводзіў Вольгу дадому. Аляксандр выйшаў пагаварыць. Слова за слова — завязалася бойка. Падчас яе Расціслаў атрымаў удар нажом.

Ці быў Аляксандр п’яны — невядома.

Цяпер муж Вольгі пад вартай. На яго завялі справу за забойства, мужчыну пагражае ад 6 да 15 гадоў. Расціслава К. пахаваюць 5 студзеня на мясцовых могілках.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31