Знайсці
04.01.2021 / 16:32РусŁacБел

«Любоў да дачкі дае сілы трымацца». Ігар Лосік галадае ўжо 21 дзень

Адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансер-кансультант беларускай службы «Радыё Свабода» Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 193 дні. Яго галадоўка працягваецца ўжо 21 дзень. Такім чынам Ігар пратэстуе супраць новых абвінавачванняў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, паведамляе «Радыё Свабода».

4 студзеня Ігара ў СІЗА Жодзіна наведаў адвакат Дзмітрый Лепрэтар.

«Ігар пачуваецца здавальняюча. На сур’ёзныя праблемы са здароўем пакуль не скардзіцца. Кажа, што спыняць галадоўку пакуль не мае намеру. Такім чынам ён выказвае сваю нязгоду з тым, што адбываецца. Яму рабілі медыцынскі агляд, яшчэ перад Новым годам. Узялі кроў на аналізы. Перыядычна яму мераюць ціск і тэмпературу. Спрабуюць сачыць за яго здароўем, станам».

Ігар Лосік таксама перадаў з-за кратаў невялікае паведамленне. 4 студзеня спаўняецца два гады яго дачцэ Паўліне.

«Сёння Дзень нараджэння маёй дачкі, — піша Ігар. — Ёй споўнілася два гадкі. Але яна будзе святкаваць яго без таты. На жаль, аб’яўленне «Году адзінства» ніяк не паўплывала на раз'яднанне нашай сям’і.

Першыя словы, першыя малюнкі… Колькі ўсяго я ўжо прапусціў! І колькі яшчэ магу прапусціць, калі ў гэты час міністры простым тэкстам на нарадзе прызнаюцца ў фабрыкацыі крымінальных спраў. Але менавіта любоў да дачкі дае мне зараз сілы трымацца. Дый доктар у турме запэўнівае, што галаданне нават карысна. Значыць, будзем працягваць».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера