Знайсці
04.01.2021 / 15:44

Пенсіянеры сёння правялі сакрэтны Марш мудрасці ФОТЫ

Павялічыць

У Мінску прайшоў чарговы Марш мудрасці. На гэты раз пенсіянеры так зашыфравалі пункт збору, што складана было зразумець, дзе ж яны збяруцца, піша Tut.by.

«Самыя мудрыя збіраюцца ў пункце мудрасці». «Геалакацыя: ТКНК ФФ», — так апісвалі пункт збору чарговай акцыі салідарнасці ў сацыяльных сетках, гэтаксама пенсіянеры згадвалі метро.

Карыстальнікі сацсетак ламалі галовы, разгадваючы рэбус, а пенсіянеры ў выніку «знайшліся» каля станцыі метро «Усход». Некалькі дзясяткаў чалавек пашыхтаваліся ў ланцуг салідарнасці ўздоўж праспекта, але неўзабаве людзі разышліся.

Павялічыць

Першы Марш мудрасці прайшоў у Мінску 5 кастрычніка. З таго часу яны сталі ладзіцца рэгулярна па панядзелках. Такім чынам сёння ўжо 14-ы марш. Але апошнім часам акцыі пенсіянераў сталі спыняць сілавікі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31