Знайсці
04.01.2021 / 14:20РусŁacБел

Суд у Лондане адмовіўся выдаваць Асанжа ЗША, бо той можа здзейсніць самагубства

Суд у Лондане адмовіўся экстрадаваць у ЗША заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Нягледзячы на тое, што суд нарэшце завяршыўся, гэта рашэнне наўрад ці будзе канчатковым — першапачаткова было зразумела, што які б бок ні выйграў працэс, іншы падасць апеляцыю, піша Бі-бі-сі.

Асноўная прычына, па якой суд прыняў такое рашэнне, — гэта стан псіхічнага здароўя Асанжа. Лонданскі суддзя прыйшоў да высновы, што рызыка самагубства занадта вялікая. І знаходжанне ў амерыканскай турме цяпер, калі прадстаўнікі разведкі ставяцца да яго варожа, можа пагоршыць гэты стан.

Гэта рашэнне не азначае, што віна Асанжа не даказаная. У абавязкі лонданскага суда не ўваходзіла гэтае пытанне: калі экстрадыцыя ўсё ж такі адбудзецца, ці вінаваты Асанж, ці не ў інкрымінаваных яму злачынствах, будзе вырашаць суд у ЗША.

Для адвакатаў, якія прадстаўляюць амерыканскія інтарэсы ў Лондане, дастаткова было, каб у суддзі ўзніклі «абгрунтаваныя падазрэнні» ў тым, што заснавальнік WikiLeaks сапраўды мог учыніць злачынствы, у якіх яго абвінавачваюць.

Нагадаем, што Джуліяну Асанжу пагражала выдача ў Швецыю па абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях, і ў лютым 2011-га ён схаваўся ў пасольстве Эквадора. У красавіку 2019 года пасольства Эквадора пазбавіла яго недатыкальнасці, і Асанж быў арыштаваны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930