Знайсці
04.01.2021 / 11:58РусŁacБел

У Беларусі стала працаваць нацыянальная электронная пошта. Яна платная

У Беларусі з 3 студзеня пачала працу нацыянальная паштовая электронная сістэма, паведамляе Мінсувязі і інфарматызацыі. 

Пошта працуе платна. З яе дапамогай можна перасылаць простыя і заказныя электронныя лісты ў любы час сутак з мабільнага тэлефона або камп'ютара.

У лісце могуць быць дакументы, фатаграфіі, малюнкі, рахункі, паведамленні, даведкі, выпіскі ды інш. Пры гэтым тэкст не павінен перавышаць 30 старонак.

У ліст можна дадаваць файлы фарматам doc, docx, xls, xlsx, pdf. Далучыць можна не больш за тры файлы памерам да 10 МБ. 

За дастаўку простага электроннага ліста давядзецца заплаціць 42 капейкі, за заказны — 1,5 рубля.

Для карыстання нацыянальнай электроннай поштай патрэбны электронны лічбавы подпіс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера