Знайсці
04.01.2021 / 11:38РусŁacБел

Лукашэнка — генпракурору: Каранавірус з медыцынскай праблемы стаў геапалітычнай. Каб не трапіць у жорны

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, піша БелТА.

«Мы даўно хацелі з вамі перагаварыць па асобных пытаннях, якія пазначаліся раней, улічваючы, што вы чатыры месяцы (працуеце на пасадзе генпракурора) — гэта, лічыце, як год па беларускім часе. Думаю, у вас ёсць свае ўражанні, высновы. Хацеў бы пачуць ад вас ацэнку тых крымінальных спраў, якія спецыяльна валам абрынуліся на вас, каб, як казалі нашы супернікі, праціўнікі, паралізаваць праваахоўную сістэму. Нічога не паралізавалася. Праваахоўная сістэма як працавала, так і працуе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што з часам сітуацыя ў сферы барацьбы са злачыннасцю будзе прааналізавана разам з усім праваахоўным блокам.

«Вы падумайце, як гэта зрабіць, дзе мы збяромся, каб ажыццявіць гэты аналіз і зрабіць адпаведныя высновы. Паглядзім на заканадаўства — цяпер усе краіны ўдасканальваюць яго. Вы бачыце, у Расійскай Федэрацыі вельмі сур'ёзна прайшліся па асноўных законах, якія забяспечваюць абарону і бяспеку грамадзян», — звярнуў увагу ён.

«Як я і меркаваў да выбараў, пандэмія абернецца тым, што буйныя гульцы на сусветнай арэне пачнуць дзяліць свет. Пандэмія з чыста медыцынскай праблемы стала не проста эканамічнай, а ўжо геапалітычнай.

Гэтага трэба было чакаць, яна ніколі і не была медыцынскай праблемай. Тым не менш нам трэба гэта ўлічваць, каб не патрапіць у жорны і нас не перамалолі за наступны год. 2021 год будзе няпростым, нам трэба, што б там ні было, выстаяць, захаваць свой суверэнітэт», — Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што ўсе пытанні, якія планавалася абмеркаваць падчас сустрэчы, так ці інакш упіраюцца ў палітычную плоскасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930