Знайсці
04.01.2021 / 11:18

Спецыялісты патлумачылі ўплыў катоў на працу гаспадароў на дыстанцыйцы

Павялічыць

Pixabay.com

Брытанскія псіхолагі ацанілі ўплыў катоў і кошак на працу іх гаспадароў на дыстанцыйцы. Як высветлілася, іх наяўнасць у доме станоўча адбіваецца на дыстанцыйнай працы супрацоўнікаў, паколькі гадаванцы дапамагаюць ім пазбавіцца ад стрэсу і падымаюць настрой. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на The Mirror.

Аўтары даследавання правялі апытанне сярод 700 уладальнікаў кошак, якія працуюць з дому. 63% з іх расказалі, што кошка іх супакойвала, 56% прызналіся, што сталі адчуваць сябе менш адзінокім. Таксама больш за палову рэспандэнтаў (53 працэнты) адзначылі, што ім падымала настрой, калі яны бачылі, як кошка робіць нешта смешнае. Па іх словах, гэта натхняла іх і надавала сіл. Акрамя таго, некаторыя прывыклі размаўляць з гадаванцамі і абмяркоўваць з імі працоўныя праблемы.

Адна з спецыялістаў, якія прымаюць удзел у даследаванні, Джына Эйкерс, параіла абсталяваць месца для кошкі побач з працуючым гаспадаром, каб яна заўсёды магла яго бачыць. Акрамя таго, для яе трэба стварыць умовы, каб яна магла знайсці для сябе занятак, не адцягваючы пры гэтым гаспадара ад працы.

Псіхолаг Джо Хемінгс паказаў, што блізкасць хатніх жывёл стварае ў іх уладальнікаў пачуццё «нармальнасці і жыцця», што, у сваю чаргу, супакойвае гадаванцаў і зніжае ўзровень стрэсу ў іх. Спецыяліст заўважыў, што жывёлы, верагодна, і самі сталі больш шчаслівымі, паколькі цяпер ім не даводзіцца падоўгу чакаць сваіх гаспадароў з працы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30