Знайсці
04.01.2021 / 10:33РусŁacБел

Ад каранавіруса памёр сцэнарыст Алег Данілаў

Фота з інстаграма Дзмітрыя Астрахана

Ён лячыўся ад каранавіруса ў адной з мінскіх бальніц і ужо ішоў на папраўку, але раптам яго стан рэзка пагоршыўся. Данілаву быў 71 год, піша kp.by.

Алег Данілаў — аўтар сцэнарыяў фільмаў «Усё будзе добра», «Ты ў мяне адна», «Падары мне месячнае святло», «Скрыжаванне» і яшчэ больш як двух дзясяткаў карцін, пастаўленых яго пастаянным рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам, а таксама многіх п'ес. Мінчане могуць убачыць яго п'есы «Лэдзі на дзень» і «Чацвёртая планета» ў тэатры імя Горкага.

Шмат гадоў творчая дзейнасць Алега Данілава і Дзмітрыя Астрахана была звязана з Беларуссю. Адна з апошніх яго работ — карціна «Лёс дыверсанта», якая здымалася на студыі «Беларусьфільм» і нядаўна выйшла на вялікі экран.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930