Знайсці
04.01.2021 / 09:45РусŁacБел

Расія анансавала перанос транзіту беларускіх нафтапрадуктаў з літоўскага порта ў свой

ТАСС

Віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак анансаваў пачатак паставак беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты. «Цалкам магчыма, што і ў 2021 годзе [беларусы] могуць [паставіць] ужо частку аб'ёмаў <…> з улікам дамоўленасцяў і бягучых пытанняў, якія прапрацоўваюцца паміж кампаніямі. На мой погляд, 2021 год — гэта цалкам рэальныя тэрміны, калі можна пачаць ужо», — заявіў ён у інтэрв'ю тэлеканалу РБК.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перанакіраваць усе гандлёвыя патокі з Літвы на іншыя маршруты ў канцы жніўня на фоне рэакцыі балтыйскіх краін на пратэсты ў нашай краіне.

«30% літоўскага бюджэту фарміруюць нашы грузапатокі праз Літву. Што яшчэ трэба? Зажраліся. Таму паставім на месца», — сказаў ён пасля таго, як Вільня прыгразіла Мінску санкцыямі.

Ужо ў сярэдзіне снежня брытанская «дачка» Беларускай нафтавай кампаніі BNK (UK) Limited прыпыніла перавалку нафтапрадуктаў праз Клайпедскі дзяржаўны порт Літвы. Як адзначае «Sputnik Літва», гадавы грузаабарот у порце Клайпеды складае каля 40 млн т, з іх 8 млн т прыпадае на калійныя ўгнаенні, якія пастаўляюцца з Беларусі па чыгунцы, і каля 4-5 млн т — на нафтапрадукты.

Новак раней казаў, што Расія абмяркоўвае перанакіраванне 4-6 млн т беларускіх нафтапрадуктаў з Літвы ў расійскія парты. «У нас на сённяшні дзень ёсць свабодныя магутнасці марскіх партоў па перавалцы нафтапрадуктаў. Калі стварыць узаемавыгадныя эканамічныя ўмовы, можна было б з нашымі беларускімі калегамі загружаць у большай ступені расійскія парты», — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу РБК.

Гаворка ў першую чаргу пра паўночна-заходнія парты — Прыморск, Санкт-Пецярбург і Усць-Лугу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930