Знайсці
04.01.2021 / 09:33РусŁacБел

Дыстанцыйную форму навучання ў школах распрацавалі, але класна-ўрочнай яна не заменіць

Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка, падсумоўваючы вынікі 2020 года, які прайшоў у тым ліку пад знакам пандэміі.

Скрыншот СТБ

«Трэба сказаць, што мінулы навучальны год мы ўсё ж такі завяршылі годна, бо нашы педагогі, як заўсёды, паказалі прыклады творчасці, ініцыятывы, дзесьці мы іх падтрымалі сваімі метадычнымі рэкамендацыямі і тымі прынцыпова важнымі рашэннямі, якія неабходна было прыняць для таго, каб укараніць дыстанцыйныя формы адукацыі. Адразу хачу падкрэсліць, што сёння дыстанцыйная форма адукацыі, асабліва ў сярэдняй школе, не заменіць класна-ўрочную сістэму», — сказаў ён.

«Самы галоўны вынік — тое, што мы абяцалі: ад студзеня мы пачнём у тэставым рэжыме вось гэтую адзіную адукацыйную дыстанцыйную платформу для агульнай сярэдняй адукацыі. Яна будзе працаваць пакуль што ў тэставым рэжыме. Стваралася яна пры актыўным удзеле саміх настаўнікаў, гэта найлепшыя іх напрацоўкі. У перспектыве мы гэтую адукацыйную платформу, якая створана, тую аснову павінны адтачыць з пункту гледжання нейкіх адзіных патрабаванняў і падыходаў», — дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930