Знайсці
03.01.2021 / 14:41РусŁacБел

Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку Кандрусевіча

Сёння, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, 3 студзеня 2020 г., Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. Кіраўніцтва архідыяцэзіяй пакуль што пераходзіць да Генеральнага вікарыя Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца — ён прызначаны Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. Са студзеня 2020 г., у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі.

Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Кандрусевіча Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім 21 верасня 2007 г., перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. З чэрвеня 2015 г. іерарх з’яўляецца Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Ён стаў першым іерархам Касцёла ў Беларусі пасля часоў камуністычнага пераследу: 25 ліпеня 1989 г. Ян Павел ІІ прызначыў Кандрусевіча Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскае пасвячэнне, якое прайшло 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў сам Пантыфік.

Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі іерарх заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, прычыніўся да выдання літургічнай літаратуры, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла, працягнутую яго наступнікам кардыналам Казімірам Свёнткам.

Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы. Лукашэнка, каментуючы гэтую сітуацыю, заявіў, што мітрапаліт «ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі, як разбураць краіну».

22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі. У той жа дзень пасольства Ватыкана атрымала інфармацыю аб адсутнасці перашкод для вяртання ў Беларусь.

24 снежня ён вярнуўся ў Беларусь.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера