Знайсці
03.01.2021 / 11:24

Life павышае цэны на некаторыя тарыфы і паслугі

Аператар Life з 12 студзеня зменіць цэны на некаторыя тарыфы і паслугі.

На тарыфе Старт абанплата стане 1,90 руб./мес. Званок ва ўсе сеткі за хвіліну будзе каштаваць 0,10 руб. Для абанентаў захаваецца безліміт на Telegram, WhatsApp, BiP.

Абаненты «Льготнага» тарыфу з дапамогай паслугі «Скарбонка» працягнуць зарабляць сабе бясплатныя хвіліны за кожны ўваходны званок з іншых сетак. Абанплата складзе 2,00 руб./мес.

Абанплата на тарыфе «Голас 12» стане 6,90 руб./мес. Нявыкарыстаны трафік згараць не будзе, яго назапашванні проста працягнуцца.

На тарыфе «Шэйк Міні» абаненцкая плата стане 10,90 руб./мес, на «Шэйк» — 14,90 руб./мес. Для абанентаў гэтых тарыфаў захаваецца бясплатная магчымасць дзяліцца лішнім трафікам або абменьваць яго.

На тарыфе «Стоо» абаненцкая плата складзе 13 руб./мес.

Абаненты тарыфнага плану «Play» будуць плаціць 21,90 руб./мес. Яны могуць карыстацца бясплатна падпіскай «Яндэкс. Плюс», якая ўключана ў тарыф, і бясплатна дзяліцца лішнім трафікам з іншымі абанентамі.

Абанплата на тарыфным плане «Разумныя рэчы» стане 5,90 руб./мес.

Для тарыфу «Безліміт Лайт» абаненцкая плата складзе 7,50 руб./мес. або 0,25 руб./сут., для «Безліміт Стандарт» — 10,50 руб./мес. або 0,35 руб./суткі, для «Безліміт Стандарт» (для абласных цэнтраў і рэгіёнаў) — 8,40 руб./мес. або 0,28 руб./сут.

Змены закранулі і тарыфы «Супер Бізнэс life:)» і «Новы Супер Бізнэс life:)». Абанплата на іх складзе 3,90 руб./мес.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31