Знайсці
02.01.2021 / 21:29РусŁacБел

Экспарт «Газпрама» ў ЕС у 2020 годзе знізіўся на 10%

Па выніках 2020 года экспарт прыроднага газу «Газпрамам» у краіны Захаду скараціўся на 10%. Гэта вынікае са звестак аб папярэдніх выніках працы кампаніі ў 2020 годзе, якія прадставіў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер, піша РБК.

«У краіны далёкага замежжа «Газпрам» у 2020 годзе экспартаваў 179,3 млрд куб. м газу. Гэты вынік у пяцёрцы лепшых за ўсю гісторыю кампаніі», — паведаміў Мілер.

У 2019 годзе экспарт «Газпрама» ў краіны «далёкага замежжа» склаў 199,2 млрд куб.м, такім чынам, аб'ём экспартных паставак стаў найменшым з 2016 года. Асноўнымі пакупнікамі расійскага газу ў «далёкім замежжы» з'яўляюцца Германія (57,01 млрд куб.м у 2019 годзе), Італія (22,1 млрд куб. м), Аўстрыя (16,28 млрд куб. м) і Турцыя (15,51 млрд куб. м).

Дакладныя звесткі па экспарце газу ў асобныя краіны ў 2020 годзе Мілер не падаў, аднак адзначыў, што летась дзесяць еўрапейскіх дзяржаў павялічылі закупкі ў «Газпрама». У іх ліку Турцыя, Грэцыя, Бельгія і Данія. Пастаўкі кампаніі ў Нідэрланды і Славакію дасягнулі рэкордных значэнняў.

Выніковая статыстыка «Газпрама» выявілася лепшай за прагнозы, якія давала кампанія на піку каранавіруснага крызісу.

Скарачэнне аб'ёму экспарту расійскага газу звязанае са зніжэннем попыту на сыравіну, выкліканым пандэміяй. Да пачатку верасня газавыя сховішчы ў Еўропе былі запоўненыя больш як на 90%. Да канца снежня запоўненасць прыкметна ўпала — да 74%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031