Знайсці
02.01.2021 / 14:48

Новы транспартны падатак: калі і колькі прыйдзецца плаціць

У Беларусі з 1 студзеня адмянілі дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — цяпер замест яе будзе транспартны падатак. Добрая навіна — плаціць прыйдзецца менш, а працэс будзе адвязаны ад тэхагляду. Гэта прадугледжана законам «Аб змене Падатковага кодэкса», які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Tut.by.

Транспартны падатак будуць плаціць усе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у базе ДАІ МУС.

Стаўкі падатку ў параўнанні з дзяржпошлінай знізяцца. Памер транспартнага падатку будзе залежаць ад вагі і фактычнага часу валодання машынай.

Раней фізічнай асобе за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху за аўтамабіль масай да 1,5 тоны і старэйшых за 10 гадоў трэба было заплаціць 81 рубель (з 1 студзеня — 61 рубель). Пры масе машыны ад 1,5 да 2 тон стаўка складала 162 рублі (з сённяшняга дня пры масе машыны ад 1,5 да 1,75 тоны 81 рубель, а пры масе машыны ад 1,75 да 2 тон — 102 рублі).

Плаціць транспартны падатак будуць усе аўтаўладальнікі незалежна ад удзелу ў дарожным руху. Па сутнасці, гэта ўжо не збор на дарогі, а новы маёмасны падатак, які плаціцца па факце валодання, незалежна ад таго, карыстаешся ты гэтай маёмасцю ці не: той, у каго тры аўто, будзе плаціць за ўсе тры; заплаціць прыйдзецца і ўласнікам «аўтахламу»: калі машына стаіць на ўліку ў ДАІ, на яе налічаць падатак.

Таксама прадугледжаны льготы: стаўкі падатку для пенсіянераў знізяць на 50%, для інвалідаў III групы — на 25%. Акрамя таго, органы мясцовага кіравання і самакіравання змогуць поўнасцю або часткова вызваляць ад падатку фізічных асоб, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Вызваляюцца ад падатку таксама ўласнікі электрамабіляў і аўто, выпушчаных да 1991 года.

Плаціць транспартны падатак трэба будзе раз на год. Усім уласнікам транспартных сродкаў будуць рассылаць паведамленні з падатковай інспекцыі. Як і ў выпадку з падаткам на нерухомасць, паведамленні дашлюць да 15 лістапада, а разлічыцца трэба будзе да 15 снежня.

Аднак наступны год будзе пераходным: аплата ва ўсіх будзе аднолькавая — 1 базавая велічыня, а ўжо ў 2022 годзе трэба будзе даплаціць падатак.

Тым, хто зніме аўто з уліку да 1 ліпеня 2021 года, плаціць падатак не трэба будзе.

Пры нявыплаце налічаць пеню. На машыны злосных неплацельшчыкаў могуць накладаць арышт.

Паступленні абяцаюць залічваць у дарожны фонд: каля 50% сабраных сродкаў будуць перадавацца ў мясцовыя бюджэты на бягучы і капітальны рамонт мясцовых дарог.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31