01.01.2021 / 22:10
 
Лабавое сутыкненне ў Свіслацкім раёне: загінулі два чалавекі, чатыры шпіталізаваныя
Здарэнне адбылося каля 18:00 1 студзеня на аўтадарозе Свіслач — Дабраволя. Там сутыкнуліся аўтамабілі «Аўдзі», за рулём якой была 26-гадовая дзяўчына, і «Фіят», за рулём быў 66-гадовы мужчына.
ДАІ Гродна
Адзін з кіроўцаў з нейкай прычыны спачатку з'ехаў на абочыну, пасля чаго страціў кіраванне і выехаў на сустрэчную, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.
Загінулі двое пасажыраў: 48-гадовая жанчына, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні «Аўдзі» і была прышпіленая рэменем бяспекі, а таксама 69-гадовы пасажыр на заднім сядзенні «Фіята».
Абодва кіроўцы і яшчэ два пасажыры з «Аўдзі» і «Фіята» з траўмамі дастаўленыя ў ваўкавыскую бальніцу.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера