Знайсці
01.01.2021 / 16:19

«Гэты год я запомню на ўсё жыццё, амаль кожны дзень». Кацярына Барысевіч і Марыя Калеснікава з СІЗА пра свой 2020-ы

Журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч і сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, прызнаныя палітвязнямі, перадалі ў рэдакцыю партала, як ацэньваюць вынікі свайго 2020 года.

Павялічыць

Фота з сацсетак

— Калі б год таму мне сказалі, што 31 снежня я буду ў прагулачным дворыку СІЗА спяваць «Усё будзе добра» Веркі Сярдзючкі і песні з кінафільма «Іронія лёсу» — не паверыла б.

Сёння гэты сцэнар вельмі нават рэалістычны. Як казаў Караткевіч, «кожны чалавек носіць сваё неба з сабой». Для мяне важна ў любой сітуацыі заставацца чалавекам, нягледзячы на дэкларацыі. І веру, што нас усіх уратуе пачуццё гумару. Нават тады, калі ты ў тупіку, і хочацца плакаць. Таму нават у СІЗА ёсць месца жартам, песням, танцам, кнігам і вершам. А яшчэ я дзякую ўсім за падтрымку, беларусы — цудоўная нацыя, — падагульніла свой 2020-ы Кацярына Барысевіч.

Марыя Калеснікава кажа, што запомніць гэты год на ўсё жыццё, амаль кожны яго дзень. Як і большасць беларусаў. Па словах Калеснікавай, прымаць складаныя рашэнні аказалася вельмі лёгка — калі ты ведаеш, што гэтыя рашэнні правільныя. Высветлілася, што казаць праўду проста, а быць адважным — натуральна для беларуса.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан

— Ні мы самі, ні рэжым нават у сне не маглі ўбачыць, чым скончыцца прэзідэнцкая кампанія гэтага года. Мы ўсе дамагліся вынікаў, якіх не дамагаліся ўсе папярэднія гады, але нашы галоўныя здзяйсненні яшчэ наперадзе. Для ўсёй прагрэсіўнай сусветнай супольнасці дзеючая ўлада больш не легітымная. Я вельмі спадзяюся, што беларусы памятаюць пра свой подзвіг, што яны не сумуюць і разумеюць, што ўсіх нас чакае вялікая праца ў будучым годзе. Гэты год быў неверагодна неверагодным і неверагодна складаным. З нецярпеннем чакаю наступнага, каб паглядзець, што мы, беларусы, прыдумаем далей! У гэтым годзе мы змяніліся, і гэта назаўжды, — падвяла вынікі свайго 2020-га Калеснікава.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31