Знайсці
01.01.2021 / 16:10

На Кубе стартуе грандыёзная грашовая рэформа. У краіне чакаецца рэзкі рост цэн

Кубінскія ўлады хочуць ліквідаваць сістэму з паралельным зваротам дзвюх афіцыйных валют і прывязаць кубінскі песа да адзінага курсу. У краіне чакаецца рэзкі рост цэн на тавары і паслугі, паведамляе Deutsche Welle.

На Кубе ў пятніцу, 1 студзеня, стартуе маштабная грашовая рэформа, закліканая ліквідаваць сістэму з паралельным зваротам дзвюх афіцыйных валют і прывязаць кубінскі песа да адзінага курсу.

Рэформу анансаваў 10 снежня прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель, які ўзначальвае краіну з кастрычніка 2019 года.

«Створаны ўсе ўмовы для пачатку ўпарадкавання грашовай сістэмы з 1 студзеня 2021 года з адзіным абменным курсам 24 кубінскіх песа за даляр», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як удакладняе Reuters, змяненні накіраваныя на тое, каб спрыяць рынкавым зменам эканомікі. Паводле ацэнак шэрагу экспертаў, былая дуальная сістэма і множныя прывязкі абменных курсаў, у прыватнасці, служылі непразрыстасці аперацый з дзяржаўнымі субсідыямі.

Чакаецца рэзкі рост цэн на тавары і паслугі

У сувязі з рэформай у краіне чакаецца рэзкі рост цэн на тавары і паслугі ў розных сферах — пачынаючы ад транспарту і заканчваючы электраэнергіяй.

Куба з 1994 года мела ў звароце дзве афіцыйныя валюты — кубінскі песа і кубінскі канверсоўны песа (CUC), які з моманту ўвядзення быў прызначаны, у прыватнасці, для замены даляра ЗША на тэрыторыі краіны.

Амерыканская валюта была канфіскавана на фоне санкцый з боку ЗША. Канверсоўным песа маглі расплачвацца, у прыватнасці, турысты, якія прыязджалі ў краіну. Курс даляра да CUC складаў прыкладна 1 да 24. У той час як кубінскі песа суадносіўся з доларам як 1 да 1, прычым курс заставаўся нязменным з часу Кубінскай рэвалюцыі 1953-59-х.

Частку зарплаты ў канверсоўных песа, якія лічацца цвёрдай валютай і якія даюць шэраг пераваг, атрымлівалі таксама супрацоўнікі дзяржаўных устаноў.

Уніфікацыя абедзвюх кубінскіх валют планавалася даўно, але эканамічная рэформа не прасоўвалася. Гэта было абумоўлена ў першую чаргу страхам перад некантралюемай гіперінфляцыяй.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28