Знайсці
01.01.2021 / 13:03РусŁacБел

Пад Маладзечнам у навагоднюю раніцу машыну на слізкай дарозе раскруціла і кінула на іншае аўто

Здарэнне адбылося сёння, 1 студзеня, каля 7.00, на дарозе Маладзечна — Мінск.

59-гадовы маладзечанец на «Рэно Меган Сцэнік» ехаў у бок Мінска прычым з хуткасцю 40 км/г. Перад узвышанасцю пачаў скідаць хуткасць і прыпыняцца, бо насустрач яму ехаў аўтамабіль «Вольва», які пачало раскручваць па ўсёй аўтадарозе. Пазбегнуць сутыкнення не атрымалася.

«Рэно» развярнула і адкінула. 24-гадовага кіроўцу «Вольва» забралі ў бальніцу з траўмамі. Кіроўцу пабітае шкло парэзала руку, піша «Рэгіянальная газета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031