Знайсці
31.12.2020 / 09:16РусŁacБел

Віктар Бабарыка павіншаваў беларусаў з Новым годам

У тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі апублікаваны яго навагодні зварот да беларусаў з СІЗА КДБ

«У гэтыя казачныя, чароўныя і добрыя дні, Новы год і Каляды, я хачу звярнуцца да ўсіх са словамі вялікай удзячнасці за тое, што вы:

— асвятлілі гэты год дабрынёй і шчырасцю сваёй душы, незалежна ад узросту і свайго становішча, ад студэнтаў да неверагодна маладых і задорных пенсіянераў;

— паказалі сваю любоў да ўсіх людзей, да сваёй краіны, не пабаяўшыся пагроз, гвалту і нянавісці, якімі вас за гэта «ўзнагародзіла» сістэма ўлады;

— ахвяравалі сваім дабрабытам, некаторыя — асабістай свабодай, і нават крывёю і жыццём дзеля самага каштоўнага, што ёсць у чалавеку: пачуцця ўласнай годнасці, павагі і свабоды;

— пераадолелі хлусню, нянавісць і страх, якімі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў атручвалі вашы душы і розум, і сталі ў ланцуг салідарнасці, праўды і дабра;

— пайшлі з кветкамі ў руках і ўсмешкамі дабра на твары да закутых у браню і схаваных пад маскамі ад страху і сораму узброеных «ахоўнікаў парадку»;

— не спыніліся ў сваім жаданні казаць праўду і паступаць па сумленні;

— паказалі сваё жаданне жыць у краіне, адкрытай для ўсіх, а не акружанай «ворагамі» і адлучанай ад усяго астатняга свету.

Вы — сапраўдная каштоўнасць і сапраўдны твар Беларусі і беларусаў. Заставайцеся людзьмі, якія шукаюць святло дабра і любові, гатовымі змагацца за сваё шчасце, за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, за гонар і годнасць чалавека, за права «людзьмі звацца», — кажа Віктар Бабарыка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930