Знайсці
29.12.2020 / 09:20РусŁacБел

Мінздароўя абвясціла пра пачатак вакцынацыі ад каранавіруса

Першая партыя расійскай вакцыны «Спадарожнік V» прыбыла ў Беларусь.

Пра гэта паведаміла ведамства ў сваім тэлеграм-канале.

Міністр Дзмітрый Піневіч заявіў: «Сёння ў нас пачнецца новы этап — масавая вакцынацыя супраць COVID-19. Першымі будуць вакцынаваныя — медыцынскія работнікі, педагогі і тыя спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку».

Дзмітрый Піневіч таксама дадаў, што ў Беларусі створана сістэма захоўвання вакцыны, якая дазваляе выконваць халадовы ланцуг, таксама закуплена спецыяльнае медыцынскае маразільнае абсталяванне, што дазваляе транспартаваць вакцыну.

Раней міністр казаў, што да канца вясны плануецца прышчапіць каля 1,2 млн чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930