Знайсці
29.12.2020 / 07:59РусŁacБел

СААЗ: Новыя штамы каранавіруса будуць выклікам 2021 года

Сусветная супольнасць у 2021 годзе павінна надаць пільную ўвагу даследаванню новых штамаў каранавіруса. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэйесус. Трансляцыя брыфінгу вялася ў Twitter арганізацыі.

Паводле яго слоў, СААЗ шчыльна працуе з навукоўцамі па ўсім свеце, каб лепш зразумець, як змяняецца каранавірус, а таксама тое, якім чынам гэтыя мутацыі адбіваюцца на яго здольнасці пашырацца і выклікаць у людзей захворванне.

Гебрэйесус падзякаваў Вялікабрытаніі і ПАР за «тэставанне і выяўленне новых разнавіднасцяў», а таксама заклікаў іншыя краіны дзяліцца інфармацыяй аб новых штамах каранавіруса.

У сярэдзіне снежня ўлады Вялікабрытаніі паведамілі аб выяўленні ў краіне новага штаму каранавіруса. Па словах прэм'ер-міністра Барыса Джонсана, новы штам на 70% заразнейшы за «звыклы» SARS-CoV-2. Аднак гэты штам не ўплывае на цяжкасць захворвання, казаў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, адзначае РБК.

Новую версію віруса выявілі і ў шэрагу іншых краін, у тым ліку ў Даніі, Італіі, Нідэрландах і Аўстраліі. У снежні аб новых мутацыях каранавіруса паведамілі таксама ў Нігерыі і ПАР.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930