Міжнародная хакейная федэрацыя дасць адказ па месцы правядзення ЧС-2021 да 11 студзеня
Генеральны сакратар Латвійскай хакейнай асацыяцыі Вістурс Казіёлс паведаміў, што інфармацыя па месцы правядзення ЧС-2021 паступіць да 11 студзеня.
«Я размаўляў з генеральным сакратаром ІІХФ, які паведаміў, што пастанова будзе прынятая да 11 студзеня», — сказаў Казіёлс.
Турнір запланаваны ў Мінску і Рызе ў маі-чэрвені. У ІІХФ абмяркоўваецца пытанне магчымага пераносу матчаў чэмпіянату свету з Мінска ў сувязі з нестабільнай палітычнай сітуацыяй у краіне.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»
 44
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера