Знайсці
23.12.2020 / 23:59РусŁacБел

Мінадукацыі раіцца: а што, калі адмяніць у школе астраномію і ўвесці абавязковыя «Асновы праваслаўнай культуры» з 3 класа?

Міністэрства адукацыі выносіць на грамадскае абмеркаванне школьныя навучальныя планы.

Пакуль што ў 10-м класе школьнікі вывучаюць адну гадзіну на тыдзень чарчэнне, а ў 11-м класе — астраномію. Але чыноўнікі задумаліся, ці правільна гэта?

Міністр адукацыі Ігар Карпенка

Усім ахвотным прапануюць выбраць паміж рознымі варыянтамі.

Чарчэнне можна па-ранейшаму вывучаць усім, можна вывучаць без выстаўлення ацэнак, а можна зрабіць факультатывам.

Астраномію можна пакінуць абавязковым прадметам, а можна зрабіць факультатывам.

Калі ж вызваліць месца ў раскладзе, то можна іх напоўніць адным з двух факультатываў.

Факультатыў «Этыка і псіхалогія сямейнага жыцця» прапануецца зрабіць альбо абавязковым, альбо вывучаць па жаданні школьніка і яго бацькоў.

Іншая ідэя — зрабіць абавязковым факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры». Тут таксама ёсць некалькі варыянтаў — пачаць абавязковае вывучэнне з трэцяга класа, пачаць абавязковае вывучэнне з пятага класа альбо пакінуць права выбару школьніку і бацькам.

Сваё меркаванне можна даслаць на электронны адрас [email protected] альбо праз тэлеграм-бот @MinEducat_bot (https://t.me/MinEducat_bot).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930