Знайсці
29.12.2020 / 11:42РусŁacБел

«Галіяфы» ладзяць святочны кніжны распродаж

Выдавецтва «Галіяфы» робіць вялікі святочны распродаж да 8 студзеня: 20% зніжкі на большасць кніг 2020 года. Выдаўцы прапануюць звярнуць увагу на каляндар і кнігі па папярэдняй замове, якія могуць быць цудоўным падарункам на святы.

«Там дзе нараджаецца снег»: паэтычны каляндар-2021

Паэтычны каляндар, «Там, дзе нараджаецца снег» — добры падарунак на Каляды і Новы Год. Святочны настрой і цудоўная паэзія.

Янаш «Ах, якая цудоўная краіна Панама»

 

«Калі ёсць сябра, тады няма чаго баяцца!» Мядзведзік і Тыгрык — блізкія сябры. І яны нічога не баяцца, таму што разам яны надзіва моцныя, моцныя, як мядзведзь і тыгр. У доме ля ракі ім добра жывецца. Але аднойчы яны выпраўляюцца ў дарогу на пошукі Панамы, краіны сваёй мары. У дарозе з імі здараюцца розныя прыгоды. Але дзе знаходзіцца Панама? Ліс, Карова, Мыш — яны нічога пра гэта не ведаюць, толькі Варона дапамагае сябрам. У рэшце рэшт яны знаходзяць тое, што шукалі…

 

Вольга Гапеева «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі»

Шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.

 

Аляксандр Лукашук «Вяртанне нацыяналіста«

 Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста, дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. Тоўсты фаліянт змяшчае адразу пяць кніг, выдадзеных у розныя часы, пяць дакументальных даследаванняў савецкага перыяду гісторыі.

Алесь Гародня «Варта на Рэйне» 

 

Легендарны твор Алеся Гародні пра Першую сусветную вайну «Варта на Рэйне», напісаны ў 1927 годзе. Аповесць у свой час высока ацэньвалі Максім Гарэцкі і Ян Скрыган. Твор напісаны наватарскім для таго часу «фельетонна-футурыстычным» стылем. Месцы, падзеі, людзі, словы, думкі, спа­дзя­ванні — усё быццам бы зліваецца ў адзін шалёны вір-калейдаскоп, імя якому — вайна.

Кніга выдадзена ў серыі «Святлацені», у якой выходзяць творы 1920-40 гг.

Аўтар — беларускі пісьменнік нямецка-рускага паходжання Алесь Гародня (Аляксандр Функ; 1899—1944), у сталінскія часы перажыў тры арышты і памёр у зняволенні.

Кніга змяшчае вялікую прадмову і каментары Віктара Жыбуля.

Усе кнігі выдавецтва «Галіяфы можна набыць па адрасе: Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47 альбо праз інтэрнэт-краму.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера