Знайсці
16.12.2020 / 08:55РусŁacБел

Увага на абутак: як пазбегнуць траўмаў у галалёдзіцу

vyvoz.org

Як засцерагчыся ад траўмаў падчас неспрыяльнага надвор'я, расказаў «Звяздзе» загадчык хірургічнага аддзялення 11-й гарадской паліклінікі Мінска Міраслаў Дзьёлаг.

— Па магчымасці старайцеся не выходзіць з дому, асабліва — у цёмны час сутак. Гэта самая дзейсная засцярога ад траўмаў. Калі ўсё ж такі прыходзіцца выйсці, найперш звярніце ўвагу на абутак.

Ён мусіць быць зручны і ўстойлівы. Лепш за ўсё надзець зімовыя боты на платформе або з мяккай рыфленай падэшвай. Пазбягайце абутку на шпільках і высокіх абцасах.

Перасоўвацца па галалёдзе неабходна вельмі асцярожна. Лепш абыходзіць абледзянелыя месцы. Хадзіце не спяшаючыся, на напаўсагнутых нагах. Рукі ні ў якім разе нельга трымаць у кішэнях — інакш павышаецца верагоднасць атрымання цяжкіх траўмаў.

Не насіце цяжкія сумкі, асабліва з доўгімі ручкамі, бо цэнтр цяжару змяшчаецца. Пры гэтым стаяць або рухацца па абледзянелай паверхні нашмат складаней. Пры падзенні ратаваць трэба не маёмасць, а сябе — сумкі і іншыя прадметы трэба выпусціць з рук і групавацца ўсімі канечнасцямі.

Пажылым людзям у галалёд варта браць з сабой палку з гумовым наканечнікам. А цяжарным жанчынам не варта выходзіць на вуліцу без суправаджэння.

Падчас галалёду трымайцеся далей ад праезнай часткі і ні ў якім разе не перабягайце яе. Тармазны шлях у аўтамабіляў у гэты час значна павялічваецца. На прыпынку стойце далей ад краю дарогі, каб не паслізнуцца і не трапіць пад колы аўтобуса або тралейбуса.

Насамрэч засцерагчыся ад падзенняў можна толькі адным спосабам — быць як мага больш уважлівымі. Калі вы ўсё ж такі ўпалі і праз нейкі час адчулі боль, з'явіліся ацёкі — тэрмінова звярніцеся ў траўмапункт.

Калі вы адчуваеце, што пасля падзення не можаце падняцца на ногі, неабходна патэлефанаваць у службу 103. Калі вы не можаце зрабіць гэта самі — папрасіце дапамогі ў тых, хто побач.

Зварот у траўматалагічны пункт або «хуткую» з'яўляецца абавязковым. Абысціся без дапамогі доктара можна толькі ў выпадку лёгкага ўдару: проста прыкладзіце да выцятага месца што-небудзь халоднае — гэта паменшыць ацёк і боль, і апрацуйце маззю або гелем, які рассмоктвае сінякі (напрыклад, гепарын-гель, троксавазол). Грэць балючае месца нельга, эфект будзе супрацьлеглы.

Нават пры наяўнасці ўласнага аўтатранспарту ці грошай на таксі не трэба ездзіць па клініках самастойна.

Тым больш — ехаць у першую бальніцу, якая трапілася. Медыцынская дапамога аказваецца па тэрытарыяльным прынцыпе: гэта залежыць не толькі ад раёна, дзе вы прапісаныя, але і ад месца, дзе вы атрымалі траўму, ад яе характару, а таксама загружанасці медустаноў пацыентамі ў сапраўдны момант. Спецыялісты службы 103 валодаюць сітуацыяй у рэжыме рэальнага часу і лепш ведаюць, у якую медустанову вас накіраваць, каб дапамога была аказана максімальна хутка, а ў саміх бальніцах і траўмапунктах пры гэтым не ўтвараліся заторы.

Алена Кравец, Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930