Правільны пармезан слухаюць
Ёсць вырабы, якія ўвесь час удасканальваюцца: напрыклад, тэлефоны. А ёсць прадукты, якія дасягнулі дасканаласці даўно і дзе галоўнае — захоўваць тэхналогію іх вырабу нязменнай. Так — з добрым хлебам, віном. І таксама сырам. Крохкі, як хлеб, і салёны, нібы хвалі Міжземнага мора. Малады, ён пахне вяршкамі, а як саспее — спелымі арэхамі. Яго называюць каралём сыроў — сыр парміджана-рэджана. Андрэй Дзмітранок пабываў у месцы, дзе яго робяць таксама, як 600 гадоў таму.
Фота shutterstock.com
Ёсць два варыянты назвы гэтага сыру: пармезан і парміджана-рэджана. Першы — французскі скарочаны, другі — арыгінальны і ўрэшце правільны, бо літаральна сведчыць пра паходжанне: парміджана значыць «з Пармы», а рэджана — «з Рэджа-Эміліі». Толькі паміж гэтымі гарадамі паўночна-цэнтральнай часткі Італіі вырабляецца сапраўдны парміджана-рэджана....
Каб прачытаць, трэба быць падпісчыкам ці аплаціць доступ.