Знайсці
05.12.2020 / 16:11РусŁacБел

Аўтазак, суд і адседка ў Жодзіне вачыма мастака: эцюды Уладзіслава Стальмахова

Вядомы беларускі мастак Уладзіслаў Стальмахоў апублікаваў серыю малюнкаў з «жодзінскага пленэру». Эцюды ілюструюць будні сукамернікаў мастака ў ізалятары ў Жодзіне, дзе ён адбыў 10 сутак арышту, піша Tut.by.

Уладзіслаў Стальмахоў разам з дачкой быў затрыманы 9 лістапада ў Мінску. Аб сваім затрыманні Уладзіслаў расказвае так: «Спачатку нас везлі ў цесным «стакане» аўтазака, затым Ленінскі РУУС. Там, у прынцыпе, усё было не дрэнна, было відаць, што гэта ўсё іх дастала і яны ўсё разумеюць, але нічога зрабіць не могуць… У Жодзіне жарсцілі на прыёмцы, асабліва цяжка было маладым. Жыве Беларусь!»

Пасля дзесяці сутак арышту мастак выйшаў з ІЧУ ў Жодзіне. Па памяці ён намаляваў эцюды, якія ілюструюць турэмны побыт.

Уладзіслаў жыве ў Мінску і працуе ў жанрах жывапісу, графікі, скульптуры. Як адзначаюць крытыкі, у сваёй творчасці мастак развівае і пераасэнсоўвае традыцыі прымітывізму, т. зв. наіўнага мастацтва і авангарду ХХ ст.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930