Знайсці
05.12.2020 / 15:29РусŁacБел

330 тысяч беларусаў выказалася пра тое, што рабіць са SWIFT. 66% — за адключэнне

Такія звесткі падае платформа «Голас», якая заклікала беларусаў выказаць сваё стаўленне да магчымага адключэння беларускіх банкаў ад міжнароднай сістэмы SWIFT з прычыны палітычных рэпрэсій.

На гэты момант у апытанні ўзяло ўдзел каля 330 тысяч чалавек. За адключэнне выказаліся 65.65%, супраць — 16.35%. Яшчэ 18% не змаглі вызначыцца. 

Праз SWIFT па змоўчанні працуюць амаль усе банкі свету, з яго дапамогай адбываюцца транзакцыі між банкамі ў вядучых валютах.

Адключэнне SWIFT — гэта адна з імаверных, але не асабліва рэальных санкцый, пра якія гавораць праціўнікі рэжыму Лукашэнкі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера