Знайсці
04.12.2020 / 18:37РусŁacБел

Лукашэнка выказаўся пра «фэйкі» адносна стану спраў у бальніцах

Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці выказаўся пра «фэйкі» адносна яго візіту ў Віцебск і стану спраў у бальніцах.

«Не паспеў я прыехаць да вас у Віцебскую вобласць, яны напісалі, што (мне нават няёмка чытаць) «дэсант чэкістаў высадзіўся загадзя». Наколькі я інфармаваны, усе чэкісты на рабочых месцах. Я раніцай гаварыў з Іванам Церцелем — усе на рабочых месцах», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што перад яго візітам у той ці іншы горад супрацоўнікі КДБ не прыцягваюцца да арганізацыі мерапрыемства. Пытаннямі бяспекі займаецца адпаведная структура — Служба бяспекі прэзідэнта. Гэта агульнасусветная практыка.

«Далей пішуць: «Відаць, будзе расказваць, як усё ў краіне добра і «карону» мы пераможам. Цікава, што адкажуць яму медыцынскія сёстры і санітаркі, якія ў кароткіх перапынках падчас дзяжурства спяць на падлозе?» Слухайце, дзе падчас дзяжурства медсястра або доктар спіць наогул? Глупства несусветнае. Дзяжурства на тое і ёсць дзяжурства, каб не спаць», — звярнуў увагу палітык.

Каментуючы «фэйкі» пра недахоп аднаразовых сродкаў індывідуальнай аховы, з-за чаго іх даводзіцца дактарам дэзынфіцыраваць і насіць далей, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне дастаткова СІА.

Сам Лукашэнка пры візітах ва ўстановы аховы здароўя штораз надзявае адзін і той жа медыцынскі касцюм. «Мне напярэдадні прыезду не шыюць халат, штаны, майку, шапачку. Іх у Мінску ў бальніцы дэзынфіцыруюць, і я зноў іх надзяваю, — расказаў ён. — Але я не ведаю, каб аднаразовыя сродкі індывідуальнай аховы нехта выкарыстоўваў шмат разоў. У нас гэтага дабра дастаткова».

У Telegram-каналах таксама запэўніваюць, што ў бальніцах няма выразнага падзелу на «чырвоную» і чыстую зоны. Гэта поўная хлусня, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Я ў чыстай зоне разам з вамі пераапранаўся, зайшоў у шлюз, і там напісана: «Чырвоная зона». Я надзеў гэты «наморднік» на нос і пайшоў далей. Выйшаў з зоны, шлюз — «чыстая зона», — адзначыў палітык.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930