Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2020 / 16:20

У Гомелі дзяўчыну затрымалі за бел-чырвона-белы парасон і зламалі яго. Бацькі паскардзіліся ва УУС

У канцы кастрычніка стала вядома пра гамяльчанку, якую затрымаў АМАП за бел-чырвоны парасон. Дзяўчыне тады не было 18, бацькі напісалі ліст ва УУС і папрасілі разабрацца ў сітуацыі. Днямі сям'я атрымала адказ і распавяла падрабязнасці «Моцным Навінам».

Гамяльчанка Анастасія вучыцца ў адным з каледжаў. Кастрычніцкім вечарам дзяўчына ішла дадому па праспекце Леніна з бел-чырвоным парасонам. Яе раптам зацягнулі ў аўтазак, зламалі парасон, а супрацоўнікі АМАПа пагражалі і размаўлялі мацюкамі. Па словах Анастасіі, невядомы мужчына паклаў ёй пакет у кішэню, загадаў не чапаць і пагражаў, што «за гэта» яна можа «сесці». Пасля размовы ў РАУС Насту адпусцілі з пратаколам апытання, там было напісана, што яна ні ў чым не ўдзельнічала. Пазней прыйшоў ліст: адміністрацыйную справу не распачыналі.

Павялічыць

29 кастрычніка мама дзяўчыны напісала ліст на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім распавяла пра выпадак з невядомым і пакетам, папрасіла прыцягнуць вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за «наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці» — зламаны парасон, а таксама правесці гутарку з супрацоўнікамі АМАПа, што недапушчальна лаяцца матам, пагражаць непаўналетнім і псіхалагічна ціснуць на іх.

Праз месяц прыйшоў адказ з УУС. У ім пазначана: у ходзе праверкі інфармацыя, што супрацоўнікі АМАПа зламалі парасон і груба паводзілі сябе з непаўналетняй, не пацвердзілася. А «выдача дазволаў на прадметы, не абмежаваныя ў абароце, у тым ліку парасоны, не адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў».

Хоць прэтэнзій у міліцыі да Насты няма і на каледж, наколькі ёй вядома, не прыходзілі ніякія паперы, з'явілася павышаная ўвага ад сацыяльнага педагога.

— Выклікае мяне падчас вучобы на незразумелыя гутаркі, патрабуе не браць з сабой тэлефон. Размовы пра маю грамадзянскую пазіцыі ўжо насцярожваюць. Сказалі, перажываюць, што я тут вучуся — не за мяне хвалююцца, а за каледж, вядома. Прагучала цікавая фраза: «Ну, я за табой сачу». Потым сацпед рэзка пачала апраўдвацца, што ў добрым сэнсе.

Яшчэ калі я апублікавала першы ліст у сваім інстаграме, маме тэлефанавала куратарка і казала, што я вельмі актыўная ў сацыяльных сетках, трэба быць больш асцярожнай: студэнты — самая неабароненая частка насельніцтва. [Намёк, што] могуць адлічыць. На што мама адказала, што гэта не самае страшнае — студэнтаў могуць карміць і апранаць бацькі, а навучальных устаноў у краіне шмат.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31