Знайсці
04.12.2020 / 15:46РусŁacБел

Качанава расказала, якія тэлеграм-каналы чытае

Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі распавяла cёння на сустрэчы са студэнтамі журфака БДУ, паведамляе «Студэнцкая думка».

«Я ўстаю а 6-й раніцы і адразу ўключаю тэлевізар. І крытыкі ў бок тэлевізара ў мяне гучыць шмат. Гляджу навіны, газеты я чытаю ў сілу сваёй прафесійнай дзейнасці, — расказала Наталля Качанава. — Люблю друкаваныя выданні. Але калі адкрыць мой тэлефон, то можна знайсці тэлеграм: «Пул першага» там, *** таксама [папулярны канал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. — НН]».

Таксама Наталля Качанава адказала на пытанне, што яна думае пра выказванне Лукашэнкі, што Канстытуцыя Беларусі зроблена не пад жанчыну:

«Прэзідэнт меў на ўвазе не тое, што не пад жанчыну, а што Канстытуцыя — гэта архіскладаная праца. І цяпер гэта вельмі складана, бо прэзідэнт у нас цяпер адказвае за ўсё. Таму ён проста казаў пра тое, што гэта вельмі цяжка і гэта не проста прадстаўнічыя функцыі.

На прэзідэнце цяпер ляжаць нашы замежныя адносіны, унутраныя. Канстытуцыя ў нас сёння такая, што па кожным кірунку кантроль і функцыі прэзідэнта ў нейкай частцы. І гэта адмова ад асабістага жыцця, за табой жа краіна», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930