Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2020 / 13:31

Зміцер Дашкевіч расказаў, чым кардынальна адрозніваюцца турмы ва Усходняй і Заходняй Беларусі

У новым выпуску відэапраекта «Ток» актывіст Зміцер Дашкевіч расказаў, як за гады адседак на ўласным досведзе зразумеў, што розніца паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю ўсё ж ёсць.

«Па саміх зонах я заўважыў вельмі вялікую розніцу паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю. Я толькі ў зоне зразумеў, што гэта такое.

Я прыехаў у Горкі, ва Усходнюю Беларусь, дзе мне са старту прыляцела: «Пі*ары, такія-сякія!» Гэтыя палкоўнікі на пену сыходзяць, пагражаюць, у ізалятары збіраюцца маёры, адваката не пускаюць, нікога не пускаюць — проста дурдом. Я калі паехаў па гэтых ізалятарах, у мяне трэслася галава.

[Жонка] Наста кажа, што тут вось не пускалі некалькі месяцаў, «вы падонкі», абражалі, маты-пераматы. Зноў жа, гэта цяпер, у сённяшнім дні, можа быць, для нас гэта нармальна, а тады гэта былі першыя выпадкі.

Мяне калі ў 2010-м судзілі без сведак, якія схаваліся ў асобным пакоі, гэта быў нонсэнс. Цяпер гэта практыка на дзясяткі тысяч.

І мяне перакідваюць у Заходнюю Беларусь — у Глыбокае. Прыязджае мой адвакат з [жонкай] Настай. Іх адразу прымае начальнік, адвакату даюць са мной сустрэчу.

Калі там не пускалі адваката, тут раз — пускаюць адваката, Насту запрашаюць, яна прыходзіць у кабінет начальніка. У кабінет начальніка прыходзіць і намеснік па аператыўна-рэжымнай працы, які кіруе ўсімі блатнымі, рэжымам: ён кіруе, дзе якіх зэкаў расставіць, дзе каго лбамі сутыкнуць.

І начальнік яму кажа: «Ну што ты, Пеця, быў на споведзі ў касцёле ў нядзелю? Што, цябе не было?» Наста расказвала, што проста аб’ехала ў гэтым крэсле. Там маты-пераматы — мову проста не перадаць, — а тут чалавек кажа: «Ты быў на споведзі ў касцёле?» Я проста ашалеў!

У Глыбокім былі людзі, якія таемна насілі мне ежу ў ізалятар. Выклікае мяне для размовы супрацоўнік, дастае ежу, бо разумее, што я там галадаю — хоць я не ведаю, што яму пагражае, можа, нават зрыў пагонаў. Я хаваю гэтую ежу ці ем на сустрэчы, іду ў камеру назад.

І мяне з Глыбокага зноў пераводзяць у Мазыр. У Мазыры сядзіць начальнік, які яшчэ тады, да Крыма, крычаў: «Мы тут руская раса, праваслаўная раса, я вас, пратэстантаў, на парог не пускаю!» Прычым меў ад Праваслаўнай царквы нейкі ордэн, пабудаваў нейкую праваслаўную капліцу ў зоне. А Мазыр называецца «Мазырская эксперыментальная калонія строгага рэжыму».

І ён мне зноўку: «Ды вы там пі*ары, я цябе да блатных пасаджу, цябе блатныя будуць імець, калі табе спадабаліся ўсе гэтыя гульні гейскія, тут ці на волі, мы цябе ў бетон закатаем, ты нікому не патрэбны!» — ну проста… Я стаяў і маўчаў на гэтых судах, бо проста не мог паверыць, што такое можа быць. Каб 10 чалавек, перадгенеральскіх чыноў, з адной-дзвюма вышкамі вось так размаўлялі!?

Я неяк цудам выграб з гэтага эксперыментальнага Мазыра, мне далі крытую — і вывозяць у Гродна. І на Гродна заходзіць намеснік зноў, фактычна галоўны чалавек у зоне, які кіруе самымі страшнымі блатнымі Беларусі — самыя сур’ёзныя аўтарытэты, зладзеі ў законе туды заязджаюць усе. Калі хтосьці заходзіць, зэк абавязаны сказаць сваё імя, тэрмін і колькі гадоў. Я яму кажу гэта, натуральна, па-беларуску.

І ён мне кажа: «Якая прыгожая ў нас мова!» І я ўжо аб’язджаю каля гэтых нар: там я чую «Тут цябе будуць імець блатныя, размаўляй нармальна, я руская раса», а тут «Якая прыгожая мова». Я тады зразумеў адрозненне ў 20 гадах бальшавізму.

20 гадоў камунізму — адно пакаленне — гэта каласальная розніца, калі сустракаешся з аўтэнтычнымі людзьмі з той мясцовасці. Вось такая было розніца, звязаная толькі з тэрытарыяльнай прыкметай».

00:00 — што ў выпуску
00:50 — пекла на Акрэсціна
05:25 — чаго баяцца супрацоўнікі Акрэсціна
09:04 — як міліцэйскія начальнікі апынуліся ў камеры побач з Дашкевічам
12:39 — чым кормяць на сутках
13:15 — акт чалавечнасці з боку вертухаяў
16:22 — пра перадачы і валанцёраў
17:30 — колькі даюць вады арыштантам
18:13 — пра работнікаў Акрэсціна, якія збівалі людзей, а цяпер носяць арыштантам ваду
19:57 — што за людзі сядзяць на сутках
26:56 — пра меру магчымасцяў у змаганні
29:18 — ці сукамернікі ведалі, хто такі Дашкевіч
30:06 — як сябе паводзіць з агрэсіўнымі супрацоўнікамі ізалятараў і турмаў
33:33 — як унутрана сябе настройваць у няволі, каб выйсці нязломленым
35:53 — чаму хуткія перамены былі б супраць беларусаў
37:55 — пра маральны выбар, калі патрабуюць сведчыць супраць іншых
40:10 — як адміністрацыі калоній, ізалятараў апускаюць нязручных вязняў
47:34 — пра каставую сістэму
50:24 — як блатныя спрабавалі адгаварыць Дашкевіча ад галадоўкі
51:52 — заходняя і ўсходняя турэмная Беларусь
57:14 — пра развітанне з маці ў часе адседкі
58:48 — што б сказаў суддзям, следчым, пракурорам, якія скралі пяць гадоў жыцця
01:01:04 — пра люстрацыю
01:05:26 — пра статункі з Настай Палажанкай у турме
01:07:37 — чаму стаў цесляром, а не прафесійным палітыкам
01:08:58 — як ставіцца да таго, што дзеці гуляюць у пратэстоўцаў-амапаўцаў
01:10:05 — той жах, які адбываецца на Акрэсціна, — заканамернасць
01:12:41 — у «Паедзем Паядзім» ладзяць святы з нацыянальнай сімволікай
01:14:51 — чаму лідарамі пратэстаў сталі выпадковыя людзі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31