Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2020 / 13:14

«Прылёг — і не прачнуўся». Што вядома пра смерць брэсцкага актывіста Рашэцкага

4 снежня памёр брэсцкі актывіст Раман Рашэцкі. 42-гадовага мужчыну знайшлі мёртвым у яго кватэры.

Павялічыць

Чытайце: У Брэсце раптоўна памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі

«Што дакладна стала прычынай смерці, мы не ведаем. Учора ён быў дома. Жонка пайшла спаць, Рома выйшаў на балкон, дзе было месца для дзяцей: матрац ляжаў, цацкі. Ён прылёг — і ўсё, больш не прачнуўся», — расказаў «Нашай Ніве» блізкі сябар сям’і Даніл.

Сацыяльныя сеткі і тэлеграм-каналы цяпер актыўна абмяркоўваюць дзве версіі: «чарговая ахвяра міліцыі» і «суіцыд». Сябар Рамана іх абвяргае.

«Я бачыў цела Рамана: няма ніякіх слядоў збіцця. Але пасля смерці пасінелі губы і рукі — магчыма, прычынай стала сэрца. Аднак казаць штосьці дакладна можна будзе толькі пасля ўскрыцця», — кажа Даніл.

Рашэцкі раней працаваў рыелтарам у агенцтве нерухомасці. Апошні час не меў працы.

«Ён жа быў вельмі актыўным: выходзіў са сцягам, выказваў сваю палітычную пазіцыю. І апошнім часам не працаваў — не меў магчымасці, бо пастаянна давалі суткі, — кажа Даніл. — Акрамя таго, Роме выпісвалі і кучу штрафаў: я зараз гляджу квітанцыі, там штрафаў на 4 тысячы рублёў з капейкамі.

Рома не меў грошай аплачваць іх. Праз гэта пазаўчора да яго прыехалі апісваць маёмасць — лядоўню, тэлевізар, яшчэ нейкую побытавую тэхніку».

Вядома, што Раман быў калісьці судзімы за забойства. «Рома мне тлумачыў гэта: казаў, што прыйшлося ўзяць віну на сябе, каб не далі «групавое» і, адпаведна, большы тэрмін. Ён кляўся, што сам не ўдзельнічаў у забойстве. Але адсядзеў 14 гадоў. Выйшаў даўно, каля 10 гадоў таму».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31