Знайсці
04.12.2020 / 09:45РусŁacБел

«Мы шакаваныя»: гродзенскую этнакраму «Цудоўня» пазбаўляюць памяшкання

З гродзенскай этнакрамай «Цудоўня» разрываюць дамову арэнды. Пра гэта ўласніку стала вядома ўвечары 3 снежня. З 4 снежня крама прыпыняе працу, піша hrodna.life.

«Цудоўня» часова пераходзіць у анлайнавы гандаль, расказаў яе супрацоўнік Антон Шаранкевіч. «Шчыра, пакуль самі не ўсведамляем, што і як далей. Мы шакаваны такімі навінамі». Уласнік плануе канусльтавацца з юрыстам.

«Цудоўня», як і многія гарадскія ўстановы, не працавала 26 кастрычніка ў знак салідарнасці з абвешчанай агульнабеларускай забастоўкай. Пасля гэтага ў памяшканне зачасцілі праверкі МНС і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яшчэ раней, у верасні, з увахода ў краму двойчы на адзін дзень канфіскоўвалі бела-чырвона-белы сцяг — нібыта па просьбе грамадзян.

Гэта трэцяе памяшканне, якое займае крама за час свайго існавання. На Кірава, 3, як і раней на Вялікай Траецкай, «Цудоўня» дзеліць памяшканне з крамай-клубам настольных гульняў «Кубік» і крамай мэблі з масіва «33 камоды». Дамову арэнды разрываюць толькі з «Цудоўняй», яе кампаньёны застаюцца на сваім месцы.

«Цудоўня» існуе з траўня 2015 года. Асноўны кірунак дзейнасці — гандаль рамеснымі вырабамі ў нацыянальным стылі, адзеннем, беларускімі кнігамі. Ад часу заснавання «Цудоўня» актыўна займалася папулярызацыяй беларускай культуры. На пляцоўцы крамы праходзілі гістарычныя і культуралагічныя лекцыі, прэзентацыі кніг, майстар-класы, выступы музыкаў ды іншыя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930