Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2020 / 07:50

Ксёндз Барок, якому прысудзілі 10 сутак арышту: Каб спыніць, мяне трэба ліквідаваць фізічна

Павялічыць

Каталіцкаму сьвятару з Расонаў (Віцебская вобласьць) Вячаславу Барку прысудзілі 10 сутак арышту. Ранкам ён даў інтэрвію «Свабодзе» пра судовы працэс над ім, перасьлед за пропаведзі ў сваім yotube-канале і просьбы пакінуць Беларусь, на што ён не пагаджаецца.

Ксяндза Барка судзілі за тое, што на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён разьмясьціў працу мастака Ўладзімера Цэсьлера «Стоп лукашызм». У сувязі з тым, што на малюнку прысутнічае выява нацысцкай свастыкі, публікацыя малюнка сьвятаром расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сымболікі. Сёньня адбылося другое судовае паседжаньне, на якім суд Расонскага раёна вынес вырак.

За сьвятара ўжо заступіўся і сам мастак Цэсьлер, які назваў свой малюнак антыфашысцкай працай і абураны такой трактоўкай праваахоўнікаў і перасьледам сьвятара.

Сьцісла пра тое, што сказаў ксёндз Вячаслаў Барок у інтэрвію:

  • Я разьмясьціў гэты твор тады, калі кожная клетка майго арганізму адчула тое насільле, якое адбываецца ў краіне. Як хрысьціянін я не магу адвярнуцца і сказаць: я ня бачу. Людзі, я гэта бачу. Бачу неправамоцнае насільле, і я супраць аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі, які перарастае ў таталітарны рэжым.
  • Рымскі папа кажа, што таталітарны рэжым можа перамяніцца ў тэрарызм. І сёньня мы гэта бачым. У Беларусі на дзяржаўным узроўні адбываецца тэрарызм. Я не магу маўчаць, калі зло трыюмфуе.
  • Мне ня важна, хто будзе кіраваць краінай, ня важна, як будуць зваць прэзыдэнта ці як будзе называцца партыя. Мне важна, каб нашая краіна кіравалася перадусім законам і каб правы чалавека захоўваліся.
  • Само тое, што мой адміністратыўны працэс праводзіць опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку, гэта вельмі дзіўна. Ён сам прызнаўся, што такое адбываецца ўпершыню.
  • Падчас працэсу ён тройчы выходзіў раіцца з кіраўніцтвам, як весьці адміністратыўны працэс. Разоў пяць ён тэлефанаваў начальству. Паводле мяне, гэты працэс палітызаваны.
  • За парушэньне гэтага артыкула мне могуць прысудзіць суткі або канфіскаваць прыладу, дзякуючы якой я нібыта прапагандаваў нацысцкую сымболіку.
  • Яшчэ да публікацыі мною малюнка Цэсьлера опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Гаўрылаў асабіста апытваў маіх парафіянаў, да чаго я заклікаў, ці прапагандую я нешта.
  • У сваіх выступах я выступаю супраць фашызму, камунізму, супраць кожнага таталітарнага рэжыму. Бо я ксёндз, каталік, хрысьціянін, я кіруюся афіцыйным навучаньнем каталіцкага касьцёла.
  • Я падрыхтаваны да ўсяго, я разумею, у якой краіне жыву. У мяне няма даверу да інстытуту дзяржаўнай улады. Я маю давер да Бога. Спакаваную торбу на ўсялякі выпадак, калі б мяне забралі, я маю ўжо даўно.
  • Справа не ў малюнку, а ў маім адкрытым прапаведаваньні, калі я кажу, дзе дабро, а дзе зло. Калі я даю маральную ацэнку тым падзеям, якія мы бачым сёньня.
  • Хрыстос казаў: «Мяне перасьледавалі, і вас перасьледаваць будуць». Мы, хрысьціяне, каталікі, ня можам баяцца перасьледу за праўду і веру ў Бога. Калі мы пакланяемся крыжу Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрэслага, то мы не павінны баяцца прыняць гэты крыж на сябе.
  • Час перасьледу вернікаў — бласлаўлёны час. Гэта час ачышчэньня касьцёла. Дзякуючы гэтай крызіснай сытуацыі мы сёньня бачым, хто ёсьць хто ў хрысьціянскіх супольнасьцях.
  • Сябры і парафіяне раілі мне выехаць за мяжу, некаторыя плакалі, што так будзе лепш. Але чаму я павінен зьяжджаць? Я не парушаю законаў, у мяне няма кепскіх думак у сэрцы, я не хачу забіваць і помсьціць. Я проста хачу жыць у гэтай краіне па законе. Па законе Божым і законе людзкім. Я і ня выеду. Я застануся на гэтай зямлі, дзе жывуць мае вернікі. Я хачу, каб тут было вяршэнства закону.
  • Пакуль я жыву, немагчыма, каб спынілася маё прапаведаваньне. Патрэбная фізычная ліквідацыя. Але косьці забітага чалавека прамаўляюць яшчэ гучней, чым тады, калі чалавек быў жывы. Няма шанцаў, каб заткнуць рот прапаведніку.
  • Хутка Раство. Людзі, мы перажываем бласлаўлёны час. Час крызісу — гэта час чаканьня. Гасподзь прыходзіць у нашае жыцьцё і на наш сьвет. Беларусы, не губляйце надзеі. Верце ў тое, што закон будзе мець вяршэнства. Больш адвагі. Выходзьце са сваіх дамоў, месцаў працы, са свайго ўтульнага жыцьця, дзе вы прыстасаваліся да беззаконьня. Выходзьце насустрач Госпаду, правасудзьдзю, справядлівасьці і праўдзе. І тады будзе спакой у Беларусі, і мы будзем мець задавальненьне з таго, што маем.

Дзмітрый Гурневіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31