Даслаць навіну
Знайсці
03.12.2020 / 21:46

Легендарны трэнер Спартак Мірановіч падтрымаў Лукашэнку: Можа, людзей білі, а можа — не. Хто можа даказаць?

3 снежня пад зваротам спартсменаў, якія выступілі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, з’явіўся подпіс легендарнага гандбольнага трэнера Спартака Мірановіча.

З ягоным імем звязаныя ўсе значныя поспехі мінскага СКА, а таксама зборнай Беларусі. «Наша Ніва» распытала 82-гадовага настаўніка пра ягоную грамадзянскую пазіцыю.

Павялічыць

Спартак Мірановіч. Фота «Спартыўная панарама». 

«На тое, што было пасля выбараў, глядзеў па-рознаму. Цяпер ва ўсім свеце нешта адбываецца.

Можа, сілавікі і білі людзей, а можа — не. Хто гэта можа даказаць? Калі б я бачыў гэта асабіста, то сказаў бы. Ёсць розныя людзі, мабыць, нехта біў, нехта — сварыўся.

Я не хачу нейкіх тэрміновых шараханняў, новых выбараў. Вам жа кажуць, што будуць змены ў Канстытуцыю. Мне здаецца, што ўсё пакуль ідзе нармальна, упэўнены, што большасць людзей прыме правільнае рашэнне.

Мы сапраўды выступалі ў Барселоне як беларусы пад бел-чырвона-белым сцягам. Я тады не думаў, што гэта за сцяг. Я не звяртаў на гэта ўвагу: тады ўспрымалася, што сёння такі, а заўтра — іншы. Бел-чырвона-белы я ўспрымаю як сімвал пратэсту. А тое, што фашысты яго выкарыстоўвалі, то толькі цяпер даведаўся.

Я бачыў, што некаторыя спартсмены былі супраць [Лукашэнкі]. Ім паказалі адзін бок, — што сілавікі там нешта рабілі, — і яны ўжо выказваюцца. А гэта адразу не робіцца, трэба ўсё ўзважыць.

26 гадоў ва ўладзе? Усё па законе павінна быць. Будзе два тэрміны — значыць, два. Але амаль ва ўсіх постсавецкіх краінах кіраўнікі сядзяць па шмат гадоў».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31