Знайсці
03.12.2020 / 19:29РусŁacБел

У Гомелі дзяўчыне, якая ў ноч пасля выбараў не прапускала машыну члена камісіі, далі рэальны тэрмін

Увечары 9 жніўня каля цэнтра культуры ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна, дзе знаходзіўся выбарчы ўчастак, сабраліся людзі, паведамляе СК.

Каля дзвюх гадзін ночы сябры выбарчай камісіі вырашылі паехаць дадому, людзі не прапускалі іх машыны. Чаму так адбылося, СК не ўдакладняе. Падобныя сітуацыі адбываліся і ў іншых населеных пунктах Беларусі, дзе камісіі ў парушэнне закона не паведамлялі вынікі выбараў.

Людзі хадзілі наперад-назад на пешаходным пераходзе, не даючы праехаць «Шэўрале», але фармальна не парушаючы заканадаўства.

Тады адзін з членаў камісіі на «Фальксвагене» паспрабаваў праскочыць пешаходны пераход па сустрэчнай паласе — грубае парушэнне правілаў дарожнага руху.

У гэты момант 25-гадовая ўраджэнка Мазырскага раёна апынулася на капоце «Фальксвагена» і стала грукаць па ім рукамі. Відэа інцыдэнту ў інтэрнэце не публікавалася.

Следчыя палічылі інцыдэнт хуліганствам з боку дзяўчыны. Суд Гомельскага раёна прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930