Даслаць навіну
Знайсці
03.12.2020 / 18:44

Жыхара Светлагорска судзяць па крымінальным артыкуле за допісы ў тэлеграме

Павялічыць

3 сьнежня ў судзе Сьветлагорскага раёну распачаўся разгляд крымінальнай справы па «масавых беспарадках», або «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя зь непадпарадкаваньнем патрабаваньням прадстаўнікоў улады» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу), піша Радыё Свабода.

Абвінавачваецца ў крымінале 29-гадовы Сяргей. 11 жніўня ён пакінуў некалькі допісаў у тэлеграм-чаце «Светлогорск для жизни». Там былі парады, як супрацьдзейнічаць міліцыі на акцыях. Па вэрсіі абвінавачаньня, жыхар Сьветлагорску «арганізаваў рэкамэндацыі і інструкцыі, схіляў грамадзян да ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак у час правядзеньня несанкцыянаваных мерапрыемстваў».

Абвінавачаны раіў пратэстоўцам зьбірацца ў пэўным месцы, аб’ядноўвацца ў групы, блякаваць рух транспарту на скрыжаваньнях, арганізоўваць пасткі і затрыманьні супрацоўнікаў міліцыі, здымаць зь іх форму, зьвязваць рукі і ногі сьцяжкамі ці скотчам.

Сам ён удзелу ў несанкцыянаванай акцыі ня браў, а парады пісаў з рабочага месца ў Мазыры.

Жыхар Сьветлагорску прызнаў сваю віну і падрабязна патлумачыў свае дзеяньні. Паводле ягоных словаў, 11 жніўня ён чытаў навіны, у тым ліку ў тэлеграм-канале «Светлогорск для жизни». Яго абурыла жорсткасьць міліцыянтаў пры затрыманьні людзей у Менску.

«У чаце пісалі многія. Спачатку я пісаў, што ня варта прымяняць сілу да міліцыянтаў. Але мне пачалі казаць, што выкінуць мяне з чату — а дзе мне глядзець навіны па горадзе? Там былі людзі, якія падбухторвалі да розных дзеяньняў. Быў чалавек, які прадставіўся міліцыянтам і напісаў, што яны абараняюць не народ, а краіну — ад такіх, як мы. Мяне гэта абурыла. Я пачаў таксама пісаць пра розныя варыянты і мэтады супрацьстаяньня. Гэта быў ня заклік да дзеяньняў, а маё меркаваньне. Я баяўся, што ў нашым горадзе таксама будуць жорстка зьбіваць людзей, як у Менску», — тлумачыў абвінавачаны.

Ён пацьвердзіў, што пісаў пра тое, што міліцыянтаў можна зьвязаць і форму зьняць зь іх.

«Гэта ўсё было на эмоцыях. У мяне падняліся нэрвы. У чаце іншыя людзі падбухторвалі, толькі потым я зразумеў, што там былі правакатары. У чаце ўсё было стыхійна, шмат паведамленьняў ішло. Кожны выказвае сваю злосьць, і ты ў гэты клубок трапляеш і ўжо не кантралюеш. Мэта і прычына… Насамрэч у мяне не было мэты, каб людзі пачалі дэбош. Я мэту меў, каб як найменш людзей атрымалі траўмы, каб менш іх затрымлівалі. Я дзяліўся сваёй думкай. Тлумачыў, што гэта (гвалт. — РС) можа працаваць у два бакі», — казаў Сяргей.

Слуханьне справы працягнецца 11 сьнежня.

Па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу абвінавачанаму пагражае штраф, арышт, абмежаваньне ці пазбаўленьне волі да трох гадоў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31