Знайсці
03.12.2020 / 17:58РусŁacБел

У Мінэнерга распавялі пра адключэнне першага блока БелАЭС ад энергасістэмы

Першы энергаблок Беларускай АЭС планава адключаны ад энергасістэмы для тэставання абсталявання, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

«У рамках завяршэння этапу энергетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўлена планавае адключэнне першага энергаблока ад энергасістэмы, рэактарная ўстаноўка спыненая», — праінфармавалі ў Мінэнерга.

Праводзіцца тэставанне ўсіх сістэм і абсталявання, якое будзе доўжыцца да 11 снежня.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расійскага праекта «АЭС-2006» паблізу Астраўца.

Фота Надзеі Бужан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера