Знайсці
03.12.2020 / 15:15РусŁacБел

Салігорац заплаціць 7400 рублёў за тое, што палічыў намесніка начальніка мясцовай міліцыі не вельмі прыгожым чалавекам

Раман Маскадыня

Летам Раман Маскадыня пакінуў у суполцы «Салігорск.org» каментар, у якім даў негатыўную характарыстыку знешнасці намесніка начальніка мясцовага РУУС Сяргея Салаўя.

У той дзень салігорская міліцыя разганяла ланцуг салідарнасці з рэпрэсаванымі палітыкамі. 

А 23 лістапада Маскадыню за той каментар судзілі па артыкуле 369 Крымінальнага Кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).

Заяву, мяркуючы па матэрыялах суда, падаў сам Салавей, які ўбачыў допіс пра сябе ў інтэрнэце і каментары пад ім. 

Суддзя Вольга Пракаповіч палічыла, што за такі каментар Маскадыню трэба аштрафаваць на 5400 рублёў.

Сяргей Салавей запрасіў 3000 рублёў кампенсацыі, суддзя задаволіла яго просьбу часткова — на 2000 рублёў.

Такім чынам, агульны рахунак за каментар у сацсетках — 7400 рублёў. 

«Мне далі максімальны штраф. Сам Салавей у суд не з’явіўся — нібыта быў на самаізаляцыі. Я віну прызнаў і раскаяўся, а рашэнне суда магу патлумачыць толькі так: у дзяржавы няма грошай», — сказаў «Нашай Ніве» Маскадыня. 

На карысць дзяржавы канфіскавана таксама «прылада злачынства» — тэлефон iPhone 7.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930