03.12.2020 / 11:15
 
З'явілася ВІДЭА, знятае сілавікамі, калі Лукашэнка выходзіў з аўтаматам
Ініцыятыва @by_pol апублікавала новае відэа. Гэтым разам з ачаплення Палаца незалежнасці 23 жніўня, калі дэманстранты падышлі да яго, а пазней, калі большая частка разышлася, выйшаў Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам.
Сілавікі спачатку не вераць, што гэта Лукашэнка, а потым кпяць, што ён узброіў свайго сына. Цікава, што яны называюць Лукашэнку пазыўным «Усход» («Восток»).
Калі Лукашэнка падыходзіў да «Рубяжа», там яшчэ заставаліся людзі. «Прыбярыце іх!» — загадаў ён.
Нагадаем, што ў гэты дзень Лукашэнка аблятаў Мінск на верталёце, а вярнуўшыся, падзякаваў «хлопцам», якія абаранялі палац па перыметры. Таксама падышоў і да хлопцаў з АМАПа, пагутарыў з імі, падзякаваў і ім. Тыя ж словы ён гаворыць і на відэа.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера