Знайсці
02.12.2020 / 20:50РусŁacБел

У Гомелі затрымалі мужчыну, які 16 гадоў таму ледзь не згвалціў жанчыну

7 лютага 2004 года ў Гомелі мужчына накінуўся на жанчыну, пагражаў і прымусіў цалкам распрануцца. Тады жанчыне ўдалося збегчы. Высветліць асобу падазраванага ўдалося толькі цяпер, праз 16 гадоў, паведамілі ва УУС. Ім аказаўся 41-гадовы рабочы аднаго з гомельскіх заводаў. Мужчына распавёў, што ў той вечар быў моцна п'яны, і прызнаўся, што сапраўды спрабаваў у 2004 годзе згвалціць жанчыну.

У той вечар жанчына вярталася дадому. Праходзячы міма каскада азёр, на яе накінуўся мужчына, заціснуў рот, пацягнуў да вады і прымусіў цалкам распрануцца. Убачыўшы, што мужчына пачаў здымаць джынсы, жанчына знайшла момант і пабегла ў бок дома, кінуўшы сваю вопратку.

На наступны дзень яна звярнулася ў міліцыю. Яе рэчы знайшлі менавіта там, дзе яна паказала, аднак выйсці на след няўдалага гвалтаўніка тады так і не ўдалося.

Цяпер ён змешчаны ў ІЧУ. Крымінальная справа адноўленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031