Знайсці
02.12.2020 / 20:24РусŁacБел

У бізнэсмена і палітвязня Васілевіча нарадзілася дачка Уршуля

Аляксандр Васілевіч, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel/Hepta, сайтамі kyky.org і The Village Беларусь, быў затрыманы 27 жніўня і змешчаны ў СІЗА №1. Паведамлялася, што па крымінальнай справе праходзіла і яго жонка Надзея Зелянкова, прычым на той момант яна была на сёмым месяцы цяжарнасці. Сёння яна нарадзіла дачку, Аляксандр па-ранейшаму пад вартай. Дарэчы, ён быў адным з удзельнікаў сустрэчы ў СІЗА КДБ, куды прыязджаў Аляксандр Лукашэнка, піша Tut.by.

Аляксандр Васілевіч. Фота: kyky.org

Радасную навіну аб нараджэнні дачкі ў сацыяльных сетках паведаміла сама Надзея. Дзяўчынку назвалі Уршуля. У сям'і ёсць таксама старэйшая дачка.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930